Настаўнікі мастацтва дзяліліся вопытам

Настаўнікі мастацтва дзяліліся вопытам

02 декабря 2016, 13:02
105
Пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў мастацтва прайшло на днях у Мікашэвіцкай гімназіі імя Нядзведскага. Тэмай сустрэчы была прафесійна-педагагічная кампетэнтнасць настаўніка айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.

Госці гімназіі пазнаёміліся з традыцыямі ўстановы адукацыі, паглядзелі відэаролік чарговага выпуску навін «МІГ-ТВ», наведалі экспазіцыйныя залы краязнаўчага музея.

Сваім вопытам педагагічнай дзейнасці падзялілася намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, настаўнік мастацтва Святлана Мікалаеўна Брыль. На адкрытым навучальным занятку ў 5-м класе па тэме «Як адлюстроўвае прыроду мастак» яна прадэманстравала калегам магчымасці выкарыстання розных форм работы, тэхналогій і сродкаў навучання на вучэбных занятках для дасягнення галоўнай адукацыйнай мэты дадзенага вучэбнага прадмета — фарміравання мастацкай культуры асобы вучня ў працэсе творчага асваення свету мастацка-эстэтычных каштоўнасцей.