Па краінах Еўропы. Чарнагорыя. Котар і Котарскі заліў

Котар – горад катоў. Тут ёсць плошча катоў, дзе можна іх убачыць вельмі шмат. У канцы ліпеня-напачатку жніўня праходзіць свята “Котарскі міжнародны летні карнавал”. Гэта своеасаблівы варыянт венецыянскага карнавала.
Царква Святога Трыфана
Самая вялікая і самая вядомая. З гэтым месцам звязана прыгожая легенда. Калісьці купцы плылі ў Венецыю, дзе хацелі прадаць мошчы Святога Трыфана. Але здарыўся моцны шторм і ім прыйшлося схавацца ў глыбіні Котарскага заліва. Тыдзень доўжылася бура. І вось камусьці з мясцовых жыхароў прыйшла думка, што гэта Святы Трыфан хоча застацца ў горадзе. За ноч была сабрана неабходная сума для выкупу мошчаў.
Для Святога Трыфана пабудавалі асобную царкву і з таго часу ён з’яўляецца заступнікам горада.
Часоўня Выратавання Багародзіцы Котарцы
Вакол горада на рознай вышыні былі пабудаваны бастыёны. На адным з іх і знаходзіцца часоўня. Ёй ужо больш за 500 год. Яна невялікага памеру, тут дзень і ноч гараць лампады.
Бока-Котарскі заліў
Адно з самых прыгожых месцаў. Большая частка заліва знаходзіцца пад абаронай ЮНЭСКА, бо гэта помнік сусветнай культуранй спадчыны.
Востраў Госпа ад Шкрпела – Багародзіца на Рыфе
Рукатворны востраў. Тут у 1452 годзе была найдзена ікона Божай Маці. Стагоддзямі там тапілі караблі і кідалі каменні. Так з’явіўся востраў, а на ім царква.