Беларускаму паэту Алесю Каско — 65!
10 декабря 2016, 20:14

Беларускаму паэту Алесю Каско — 65!

Ураджэнец в.Чудзiн Брэсцкай вобласцi, Сябра Саюза беларускiх пiсьменнiкаў, Алесь Каско, 10 снежня адзначае сваё 65-годдзе.  Дэбютаваў вершамі ў рэспубліканскім друку ў 1970 (газета «Чырвоная змена»). Аўтар кніг паэзіі «Вестка» (калектыўны зборнік «Нашчадкі», 1979), «Скразная лінія» (1982), «Набліжэнне» (1989), «Час прысутнасці» (1994), зборніка выбранай паэзіі (1997), «Сорак пяць»(1997) i iнш. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1995) за кнігу «Час прысутнасці», Мядовай літаратурнай прэміі (2001). Рэдакцыя "Информ-прогулки" i лунiнецкiя лiтаратары вiншуюць Алеся Канстанцiнавiча, жадаюць новых вяршынь, здароўя, даўгалецця.     
Поделиться