Спаборнічалі школьныя валейбалісткі
11 декабря 2016, 13:32

Спаборнічалі школьныя валейбалісткі

Закончыліся спаборніцтвы школьных валейбалістак у рамках 29-й раённай спартакіяды школьнікаў. 
Поделиться

Як паведаміў метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі райвыканкама Сяргей Антончык, за высокія месцы змагаліся 18 каманд. У фінал выйшлі шэсць. У СШ №4 г.Лунінца за першыя тры месцы на спартыўнай пляцоўцы пазмагаліся юныя валейбалісткі Любанскай СШ, СШ №1 г.Мікашэвічы і Вулькаўскай СШ. У СШ №2 г.Лунінца змагаліся спартсменкі Рэдзігераўскай СШ,Гімназіі Лунінца і Дварэцкай СШ.  Ва ўпартай барацьбе першае месца заваявалі валейбалісткі Любанскай СШ (трэнер — Іван Мікалаевіч Рахацэвіч); другое — у Рэдзігераўскай СШ (трэнер — Міхаіл Міхайлавіч Капліч); трэцяе — у СШ №1 г.Мікашэвічы (трэнер — Мікалай Уладзіміравіч Клеўжыц).

Лепшай валейбалісткай прызнана Аляксандра Янковіч (Любанская СШ). Ёй уручаны прыз ад РФСК «Здароўе».