Класныя песні і танцы ў СШ №4 г.Лунінца

Класныя песні і танцы ў СШ №4 г.Лунінца

12 декабря 2016, 11:38
342
У Лунінецкай сярэдняй школе №4 прайшлі фестывалі класнай песні і танца. У першым удзельнічалі вучні другіх, трэціх і чацвёртых класаў. У другім - 5-10 класы.

Педагог-арганізатар Юлія Богуш паведаміла, што ў фестывалі «Класная песня» прысуджаліся не толькі прызавыя месцы, але намінацыі. Так, 2″В» клас названы самым крэатыўным і яму прысуджана 1-е месца.  З»В» клас таксама заняў першае месца і стаў самым арганізаваным. 4″Б» — самы  знаходлівы і 1-месца. Самым дружным аказаўся 4″В» клас, яму таксама прысуджана 1-е месца.

Другія месцы ў 2″Б»(самы выхаваны); 3″А» (самы творчы); 3″Г» (самы змястоўны); 4″А» (самы музычны). На трэцім месцы апынуліся 2″А» (самы эрудыраваны); 2″Д» (самы смелы); 3″Б» (самы арыгінальны); 4″Г» (самы вясёлы). 

У фестывалі «Класны танец» першае месца занялі 10″Б», 5″В» і 6″В» класы. Другое — у 8″Б», 6″А» і 5″А». Трэцяе — у 8″А» і 9″Б».