Супрацоўнікі раённай вертыкалі правялі другую спартакіяду
12 декабря 2016, 15:35

Супрацоўнікі раённай вертыкалі правялі другую спартакіяду

У мінулую суботу ў плавальным басейне "Дэльфін" прайшла 2-я раённая спартакіяда супрацоўнікаў выканаўчых і распарадчых органаў і органаў пракуратуры.
Поделиться

Свае здольнасці ўдзельнікі спартакіяды, а гэта каманды апарата райвыканкама, яго аддзелаў і ўпраўленняў, гарсельвыканкамаў і пракуратуры, паказвалі ў наступных відах: плаванне, шахматы, більярд, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, шашкі, настольны тэніс, кіданне кольцаў, гіравы спорт.

Каманда апарата райвыканкама заняла першае месца ў наступных відах: шахматы, більярд, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, настольны тэніс, кіданне кольцаў, гіравы спорт. Другое месца: плаванне. Трэцяе: шашкі. Таксама каманда заняла першае месца ў 2-й раённай спартакіядзе.

Каманда аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама выйграла першае месца ў такіх відах: плаванне, шашкі. Другое: шахматы, настольны тэніс. Трэцяе: кіданне кольцаў. І другое месца ў 2-й раённай спартакіядзе.

Каманда гарсельвыканкамаў заняла другое месца ў більярдзе, шашках, кіданні кольцаў, гіравым спорце.Трэцяе ў шахматах, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, настольным тэнісе.  І трэцяе месца ў 2-й раённай спартакіядзе.

У каманды пракуратуры другое месца ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, трэцяе — у плаванні, більярдзе, гіравым спорце.

Узнагароды лепшым уручаў старшыня райвыканкама Аляксандр Мікалаевіч Пачко.

Старшыня Лунінецкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Іванавіч Гапон перадаў па футбольнаму мячу камандзе пракуратуры і старшыні райвыканкама. А за візітную картку каманда гарсельвыканкамаў атрымала прыз раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».

Пасля ўзнагароджвання песню «Белая Русь» праспявала Крысціна Збралевіч.