Паведамленні ў шчылінах дзвярэй

Паведамленні ў шчылінах дзвярэй

13 декабря 2016, 15:54
177
Думаю, што многія жыхары шматпавярховак Лунінца 13 снежня гэтага года знайшлі паперкі ў шчылінах дзвярэй кватэры. 

Напрыклад, я, прыйшоўшы на абед і адчыніўшы дзверы, знайшоў па нагамі паперку. Разгарнуў і прачытаў наступнае.

Ні добры дзень, ні да пабачэння. А калі б у гэтыя дні не было б дома і паперка кудысьці знікла, хто быў бы вінаваты? Рытарычнае пытанне.

Лунінецкае КУП ВКГ “Водаканал” напамінае пра п.3.16 Правілаў карыстання сістэмамі камунальнага водазабеспячэння і водаадвода ў гарадах і пасёлках Рэспублікі Беларусь. Але там ёсць яшчэ пункты.

3.15. Зняцце паказчыкаў водалічыльнікаў, якія служаць для разлікаў з абанентамі, робяцца, як правіла, штомесячна. Права зняцця паказчыкаў водалічыльнікаў, парадак і тэрміны  давання звестак аб расходзе вады па ўзгадненню з прадпрыемствамі ВКГ могуць быць дадзены самім абанентам.

3.16. Прадпрыемства ВКГ павінна сістэматычна кантраляваць правільнасць зняцця абанентамі паказчыкаў водалічыльнікаў і давання імі звестак аб расходзе вады. Калі праверкай устаноўлена разыходжанне паміж паказчыкам водалічыльніка і дадзенымі звесткамі аб расходзе вады, прадпрыемства ВКГ робіць пераразлік за перыяд ад папярэдняй  праверкі.

Ніхто не супраць праверак. Але гэта трэба рабіць цывілізавана. Альбо прыслаць па пошце паведамленне, альбо пазваніць па тэлефоне, альбо прыслаць СМСку. Зараз столькі магчымасцяў для камунікацыі.

Жыхары Лунінеччыны, якія карыстаюцца паслугамі, партнёры з абслугоўваючымі прадпрыемствамі, а не антаганісты.