Па краінах Еўропы. Албанія.Шкодэр і Тырана
14 декабря 2016, 13:28

Па краінах Еўропы. Албанія.Шкодэр і Тырана

Адпачываючы ў Будве, не прамінуў наведаць Албанію (краіна арлоў). Бо яна была амаль поўнасцю закрытай пасля таго, як з 1945 года тут усталявалася дыктатура Энвера Хаджы. Людзям пастаянна гаварылі, што ў любы час можа пачацца новая вайна. Таму кожнай сям’і было загадана пабудаваць максімальна абаронены бункер. Іх налічвалася каля 700 тысяч. Краіна аб’яўлялася атэістычнай, цэрквы, храмы і мячэці разбураліся. Рэлігійныя абрады забараняліся. Нават назваў вуліц не было.
Поделиться

У 1985 годзе памёр Энвер Хаджы. Албанія пачала ажываць. Потым знайшлі нафту і развіццё пайшло шпарка. Узняўся ўзровень жыцця, у гарадах з’явіліся хмарачосы і сучасныя паркі. Хаця краіна застаецца адной з самых бедных у Еўропе.

Горад Шкодэр

Першы буйны горад. Сюды абавязкова трэба завітаць. Тут самыя танныя і якасныя вырабы са срэбра. Цэнтральныя вуліцы даволі зялёныя і дагледжаныя. Побач з пяціпавярховікамі савецкага ўзору месцяцца і сучасныя будынкі. Тут ёсць і мячэці, і праваслаўная царква, і каталіцкі храм. Шмат помнікаў і выяў маці Тэрэзы. Яна была албанкай, таму мясцовыя жыхары гэтым вельмі ганарацца.

Вуліца Кола Індрамэна. Гэта цэнтр Шкодэра, на ёй шмат магазінчыкаў, рэстаранаў і кафэ

Помнік Марыі Тэрэзы

Тырана

У сталіцы вельмі цікава спалучаюцца старыя савецкія пабудовы (былы мэр, а цяпер прэм’ер-міністр прыняў рашэнне размалёўваць іх усімі фарбамі вясёлкі) і сучасныя прыгожыя пабудовы.

Помнік албанскаму паэту Луіджы Гуракучы

Плошча Скандэрбега

Скандэрбег (Георг Кастрыёці) — чалавек, які ўвайшоў у легенды. Самы праслаўлены палкаводзец Албаніі, які здолеў актыўнай вайной абараніць краіну ад горцаў і туркаў-асманаў.

Помнік Скандэрбегу

Кафедральны сабор Уваскрасення Хрыстова

Урачыстае адкрыццё адбылося 24 чэрвеня 2012 года і было прысвечана 20-годдзю адраджэння аўтакефальнай Албанскай праваслаўнай царквы.

Кафедральны сабор Уваскрасення Хрыстова

Піраміда ў цэнтры горада

Гэта незвычайнае збудаванне — манументальная піраміда з шкла і бетона, так называемы маўзалей Энвера Хаджы, былога кіраўніка Албаніі. У 1985 годзе яго не стала. Праз 3 гады па праекту дачкі быў узведзены маўзалей, які мае падабенства з грабніцамі егіпецкіх фараонаў. Тут быў музей дыктатара. Сёння будучае піраміды не акрэслена.

Маўзалей Хаджы

Помнік Ісмаілу Кемалі

Ён прысвечаны народнаму герою, заснавальніку і першаму кіраўніку дзяржавы.

Помнік Ісмаілу Кемалі