31 снежня 2016 года
Вельмі падабаецца першая палова гэтага апошняга дня адыходзячага года. Колькі людзей – старых і маладых, з унукамі і дзецьмі, з віншаваннямі і падзякамі. Асабліва з падарункамі. Самымі актуальнымі сталі мандарыны, як у добрыя савецкія часы, калі іх было дастаць пад Новы год не так і проста.

Цяпер жа людзі могуць сабе дазволіць і большае: ківі, ананас, розны перац, вінаград і т.д.
Пажадаем жа нашым землякам удачы, весялосці, шчасця і аптымізму.