Артысты з Дзятлавічаў выступяць у Ганцавічах
12 января 2017, 09:52

Артысты з Дзятлавічаў выступяць у Ганцавічах

14 студзеня ў 12.00 у памяшканні Ганцавіцкай дзяцячай школы мастацтваў (вул. Мантажнікаў, 17) адбудзецца калядная сустрэча “Шчодры вечар”. 
Поделиться

Дзіцячыя фальклорныя калектывы з вёсак Люсіна, Раздзялавічы, Хатынічы (Ганцавіцкі раён), Дзятлавічы (Лунінецкі раён) і Крывошын (Ляхавіцкі раён) у жывой нязмушанай атмасферы прадставяць традыцыі святкавання Каляд у сваёй мясцовасці. Удзельнікі гуртоў паспяхова вывучаюць і пераймаюць ад носьбітаў абрады, спевы, танцы ды іншыя складнікі традыцыйнай культуры, папулярызуюць культурную спадчыну свайго краю.
Для удзельнікаў і гасцей сустрэчы адбудзецца паказ каляднай дзеі “Цар Ірад” традыцыйнага лялечнага тэатра “Батлейка”.
Будуць падведзены вынікі і ўзнагароджаныя пераможцы конкурсу малюнкаў “Цуд на Каляды”.
Уваход вольны.