Па краінах Еўропы. Вільнюс

Кафедральны сабор
Напамінае класічныя храмы Старажытнай Грэцыі. Першы сабор пабудаваны ў пачатку XIII стагоддзя каралём Міндгаўсам. Потым ён цярпеў ад паводак і пажараў, разбурэнняў. Было шмат рэстаўрацый. І только ў 1990 годзе, калі сабор быў вернуты Рымскай каталіцкай царкве, ён мае сучасны выгляд. Унутранае афармленне — фрэскі, карціны XVI—XIX стагоддзяў.
Кафедральная плошча
На працягу многіх стагоддзяў тут разбураліся адныя палацы і будаваліся новыя. 1884 год — знеслі крэпасці, разбілі скверы; 1900 год — адкрылі помнік Пушкіну ў сквере, які ў 1992 годзе перанеслі ў іншую частку горада; 1902–1903 гады — быў разбіты сквер незвычайнай авальнай формы, уся плошча была абсажана дрэвамі; 1903 год — адкрыты помнік Кацярыне Вялікай, які вывезлі ў 1915 годзе.
Плошча ўнікальна і тым, што на ёй утульна размясціліся: Палац валадоў, які аднаўляецца (разбураны ў 1801 годзе); Кафедральны сабор; вежа- званіца вышынёй у в 57 метраў, ніжняя частка датуецца XIII стагоддзем; знакаміты помнік вялікаму князю Гедыміну, заснаваль ніку Вільнюса.
Вежа-званіца Кафедральнага сабора.
Чатырохяруснае збудаванне XVI-XVIII стагоддзяў. Вышыня 57 метраў. На чацвёртым ярусе размешчны вежавы гадзіннік. Працуе і да гэтага часу, мае толькі адну стрэлку і чатыры цыферблаты. Тут жа знаходзяцца вялікі і малы калакалы. Вялікі адбівае час, а малы – чвэрць часу.
Вежа Гедыміна
Узвышаецца на 48 метраў ат падошвы гары (142 м над узроўнем мора. Калісьці была часткаю добра ўмацаванага Верхняга замка (канец XIV — пачатак XV стагодддзяў). Гэта адзінае збудаванне, якое больш-менш захавалася ў першапачатковым выглядзе.
Пятніцкая царква
Названа ў гонар святой мучаніцы Параскевы Пятніцы. Царква знаходзіцца ў Старым горадзе і па праву лічыцца першай камневай хрысціянкай царквою ў Вільнюсе. Пабудавана ў 1345 годзе. Вядома тым, што менавіта ў ёй вялікі Пётр I адслужыў малебен у гонар перамогі над Карлам XII у часы Паўночнай вайны.
Нікольская царква
Названа ў гонар перанясення мошчаў Мікалая Цудатворца. Пабудавана ў 1340 годзе. З’яўляецца адной са старажытнейшых храмаў у Літве. Спачатку царква была драўлянай, а ў 1514 годзе, дзякуючы князю Канстанціну Астрожскаму, стала камневай.