Лунінеччына за 2016 год

Лунінеччына за 2016 год

31 января 2017, 15:44
90

Насельніцтва і занятасць: у раёне пражывала 67.780 чалавек (студзень-верасень) (2015 — 68.226). У эканоміцы было занята (студзень-лістапад) 27.337 чалавек, што на 182 працаздольных менш, чым у 2015 годзе. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя (на канец года) — 1% (2015 — 1,1) да эканамічна актыўнага насельніцтва. Колькасць юрыдычных асоб на канец года — 410 (2015 — 422); зарэгістравана — 11 (2015 — 14); ліквідавана — 21 (2015 — 8).

Прамысловасць: аб’ём вытворчасці (млн. руб.) – 281,8 (2015 — 226,5); у % да абласнога аб’ёму прамысловай вытворчасці — 3,6%. Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі — 0,6%. Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасці — 27% (2015 — 55,3).

Сельскагаспадарчыя арганізацыі: вытворчасць прадукцыі ў % да папярэдняга года — 114,2 (2015 — 104,1). Сабрана збожжавых і зернебабовых у вазе пасля дапрацоўкі 50.028 тон (2015 — 56.027). Ураджайнасць — 23,7 ц/га (2015 — 28,1). Накапана бульбы 6.796 тон (2015 — 12.111). Ураджайнасць — 161 ц/га (2015 — 144). Сабрана 1.258 тон агародніны (2015 — 1.235). Ураджайнасць — 270 ц/га (2015 — 173). Нарыхтавана кармоў (у пераліку на кармавыя адзінкі) для грамадскага пагалоўя жывёлы 63.982 тоны (2015 — 46.423); на ўмоўную галаву жывёлы 20,6 цэнтнераў (2015 — 13,9).

Пагалоўе: буйная рагатая жывёла — 40.786 (2015 — 39.523), у тым ліку каровы — 15.535 (15.535).

Рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой у жывой вазе склала 5.777 тон (2015 — 5.560); малака надоена 65.114 тон (2015 — 56.112). Сярэдні надой малака ад каровы — 4.371 кілаграмы (2015 — 3.794).

Інвестыцыі і будаўніцтва: інвестыцыі ў асноўны капітал — 86,2% (2015 — 67,2). Будаўніча-мантажныя работы — 92,4% (2015 — 67,2); машыны, абсталяванне, транспартныя сродкі ў агульным аб’ёме інвестыцый — 22,8% (2015 — 35).

Прамыя замежныя інвестыцыі (студзень-верасень): на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі) — 337 тыс. долараў (2015 — 255,9).

Уведзена ў эксплуатацыю жылых дамоў агульнай плошчай 23.648 м2 (2015 — 26.680), у тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай — 13.873 (2015 — 16.639). Уведзена ў эксплуатацыю жылых дамоў у сельскіх населеных пунктах агульнай плошчай 3.905 м2 (2015 — 3.997).

Гандаль і грамадскае харчаванне: рознічны таваразварот склаў 96,7% да мінулага года (2015 — 95%); таваразварот грамадскага харчавання — 92,7% (2015 — 91,9). Знешні гандаль таварамі (студзень-лістапад): аб’ём склаў 86.719,4 тыс. долараў (2015 — 66.981,6). Экспарт — 72.711 тыс. долараў (2015 — 50.338,1); імпарт — 14.008,4 (2015 — 16.643,5).

Фінансы (студзень-лістапад): чысты прыбытак атрымаўся ў памеры 23.357 тыс. рублёў (2015 — 4.979); рэнтабельнасць продажаў — 10,7% (2015 — 6,2); удзельная вага стратных арганізацый у агульнай колькасці абследуемых — 25% (2015 — 16,1).
Заработная плата: намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата — 593,1 рублі (2015 — 538). Рэальная зарплата — 98% да мінулага года (2015 — 91,3).

Па дадзеных Белстата