Фотарэпартаж: «Вясна пачынаецца з жаночага дня!»

«Сёння мы сабраліся ў вершах і песнях праславіць Імя жанчыны», — такімі словамі адкрылі мерапрыемства галантны Пётр Сыпала і абаяльная Тамара Мікалаевіч.
У рыфмаванай форме быў прадстаўлены кожны з удзельнікаў канцэрту з характарыстыкай яго індывідуальнасці і выконваемага твора. У лірычнай форме лілася ракой ўдзячнасць маці, каханай жанчыне, бабулі…
Валерый Павлюкевіч
Канцэртныя нумары ў выкананні А.Курыловіч, А.Пратасавіцкай, В.Сарокі, Н.Давыдчык, І.Пятровіч і іншых стварылі святочны настрой.
Марыя Мікуліч
Вельмі ўразілі прысутных раскошны барытон ў дэбютным выступе старшыні таварыства Валерыя Паўлюкевіча і сіла голасу 90-гадовай Марыі Мікуліч. Парадавалі глядацкую аўдыторыю бясплатная латарэя і гумарыстычная эстафета. Асабліва ўдзячны ўдзельнікі канцэрту за святочнае застолле ў мясцовым кафетэрыі, арганізаванае для іх сіламі кіраўніцтва арганізацыі.
Надзея Давыдчык
Фрагмент гумарыстычнай эстафеты