Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

19 апреля 2017, 13:01
238
у цэнтральнай бібліятэцы была арганізавана літаратурная вечарына з удзелам вучняў і супрацоўнікаў бібліятэкі.

Дзесяцікласнікі СШ №1 пад кіраўніцтвам настаўніка Ганны Бірыла нібыта прысутнічалі на своеасаблівых уроках літаратуры і гісторыі, дзе давялося і слухать, і “адказваць”.

Бібліятэкар кнігасховішча Таццяна Лазько прадставіла каштоўныя факсімільныя выданні, што маюцца ў сцянах “храма кнігі”: Слуцкае Евангелле, «Кніжная спадчына Францыска Скарыны», «Жыціе блажэннай Еўфрасініі, ігуменіі манастыра Уседзяржыцеля  Святога Спаса ў Полацку» і інш. Галоўны бібліятэкар чытальнай залы Ірына Хлуд распавяла пра гісторыю беларускага кнігадрукавання, жыццё і дзейнасць беларускіх першадрукароў і асветнікаў.

Госці мерапрыемства прынялі актыўны удзел у тэматычнай віктарыне, прысвечанай 130-годдзю народных беларускіх паэтаў Я.Коласа і Я.Купалы, і апасля прадставілі шэраг вершаў гэтых  вядомых беларускіх песняроў Беларусі.