У мікашэвіцкай СШ №2 спаборнічалі інтэлектуалы

У мікашэвіцкай СШ №2 спаборнічалі інтэлектуалы

16 мая 2017, 11:30
242
Фінал V Адкрытага Першынства школы па інтэлектуальным шматбор'і прайшоў у СШ №2 г. Мікашэвічы.

Як расказалі настаўнікі, яшчэ ў лістападзе было пададзена 28 заявак на ўдзел. У паўфінале сустрэліся 11 каманд. А ўжо ў фінальным паядынку сышліся 5 лепшых каманд — пераможцаў паўфіналу. Гэта каманда 3 «Б» класа «Зорачкі», якая ў серыі гульняў набрала 36 балаў, каманда 4 «Б» класа «Камета» — 28 балаў, каманда 6 «Б» класа «Пакаленне NEXT» — 34 балы, 9 «Б» класа «Юніёр» — 30 балаў і 11 «Б» класа «Рубікон» — 24 балы.

Пытанні камандам падбіраліся з улікам узросту членаў каманды. Кожная каманда імкнулася стаць лепшай, але змагла перамагчы толькі адна. Пераможцам стала каманда дзевяцікласнікаў «Юніёр», якая набрала найбольшую колькасць балаў за ўсе гульні (адборачны тур, паўфінал і фінал) і якая паказала лепшы вынік — 50 балаў. Радасць перамогі сваіх вучняў падзяліла класны кіраўнік Таццяна Уладзіміраўна Патурай. Другое месца заваявалі шасцікласнікі. Толькі 1 бал аддзяляў ад перамогі іх каманду Трэцяе месца дасталася камандзе трэцякласнікаў.