Станцыя Лунінец. 5 месяцаў працы

Станцыя Лунінец. 5 месяцаў працы

06 июня 2017, 12:32
278
Якія ж вынікі эксплуатацыйнай работы? Аб гэтым можна даведацца з інфармацыі, якая змяшчаецца на спецыяльным стэндзе ў фае адміністрацыйнага будынку. І гэта радуе. Бо некаторыя дзяржаўныя і недзяржаўныя структуры не даюць такую інфармацыю. Хаця статыстыка павінна быць адкрытай.

Дык вось, вернемся да працы станцыі. Пачнем з добрых паказчыкаў. Выгрузка вагонаў у суткі склала 109,2 % да задання. Але да такога ж перыяду леташняга года – 97,3%. Зніжаны прастой транзітных вагонаў без перапрацоўкі на 138,1%. Мясцовых – на 107,6%.

Павялічылася і сярэдняя вага саставаў мясцовага плюс транзітнага фарміравання на 100,7%. Адпраўлена ў суткі больш паяздоў (116,1%), вагонаў – 105%. Перапрацавана вагонаў на сартавальнай горцы ў суткі 110,8%. А вось да такога ж перыяду леташняга года – 93,4%.

Вагоназварот таксама ў плюсе – 102,3%. Добра працуюць і манеўровыя лакаматывы. Выкананне задання – 104,5%.

А цяпер звернем увагу на мінусы. Пагрузка грузаў у суткі ў тонах – 92,5% (летась – 86%). Павялічыўся прастой транзітных вагонаў з перапрацоўкай. Знізіліся і зборы за карыстанне вагонамі.

Можа парадуюць асноўныя фінансава-эканамічныя паказчыкі за студзень-красавік? Выручка ад рэалізацыі прадукцыі вырасла на 101,3%. Але паралельна ўзрос і яе сабекошт – на 105,2%. Таму прыбытак – усяго 87,1%. Рэнтабельнасць – 82,7%. Заработная плата зменшылася і склала 99,2% да задання.

Ёсць над чым працаваць чыгуначнікам.