Мара з бутэлек

Мара з бутэлек

Ёсць яшчэ народныя майстры на Палессі.

 Давялося быць у адным палескім мястэчку. У ціхім зялёным двары прыцягнула ўвагу незвычайная альтанка. Аказалася, яна зроблена з рознага колеру поліэтыленавых бутэлек. Майстар даў ёй імя — Мара. Летам тут прахалода. Асабліва прыцягвае альтанка дзяцей. Яны з гонарам гавораць: «Гэта зрабіў мой бацька!».