Свята «Лунінецкія клубніцы» прайшло ў пяты раз

Свята «Лунінецкія клубніцы» прайшло ў пяты раз

25 июня 2017, 13:31
437
Гэты раённы фестываль адкрыўся ў аграгарадку Дварэц. клубнічнай сталіцы Беларусі, у 14 гадзін 24 чэрвеня. Нягледзячы на дождж, які час ад часу перашкаджаў арганізатарам, былі разгорнуты жывапісныя выставы, "падвор'і" і "паляны" сельскіх саветаў, устаноў культуры і гандлю. Працавалі разнастайныя атракцыёны, гандлёвыя кропкі. Усё было аздоблена ў "клубнічным стылі".

Каля 16.00 прайшло ўрачыстае тэатралізаванае шэсце, пасля чаго на галоўнай сцэне адбылося ўзнагароджанне пераможцаў абвешчаных да свята творчых конкурсаў, якое правёў старшыня райвыканкама Аляксандр Пачко. А потым у праграме былі канцэрт, тэатралізацыі і шмат чаго яшчэ — аж да запланаванай на вечар дыскатэкі.

Дарэчы, свята асвятлялі журналісты на толькі лунінецкіх выданняў, але і іх калегі з іншых гарадоў Беларусі — у рамках «клубнічнага прэс-туру» Беларускай асацыяцыі журналістаў 23-24 чэрвеня.