Каля сталічнай «камароўкі» з`явілася незвычайнае трыа

Каля сталічнай «камароўкі» з`явілася незвычайнае трыа

06 июля 2017, 16:39
151
Недалёка ад Камароўскага рынка, што у Мінску, цяпер можна сустрэць сапраўдных ці не - мексіканскіх артыстаў. З маракасамі у руках, на галаве шырокаполыя самбрэра... Спявае і танчыць мужчынскае трыа зусім не кепска. Зацікаўленыя гледачы ці выпадковыя мінакі кідаюць спевакам ганарар за настрой, спрабуюць паўтараць за імі танцавальныя рухі... Мабыць, ёсць у артыстаў афіцыйны дазвол, -  адчуваюць яны сябе вельмі павольна з улікам таго, што міліцыянты нядаўна пачалі затрымліваць грамадзян, занятых падобным заробкам.