Міні-кірмашы вакансій і дні прадпрыемстваў пройдуць у Мінску ў ліпені

Міні-кірмашы вакансій і дні прадпрыемстваў пройдуць у Мінску ў ліпені

Наведвальнікі змогуць задаць пытанні патэнцыйным наймальнікам пра ўмовы работы, аплату працы, а аддзелы кадраў раскажуць, якіх спецыялістаў шукаюць. Будзе прадстаўлена інфармацыя аб аплатных грамадскіх работах. Службы занятасці пракансультуюць таксама па прафесійным перанавучанні, рэгістрацыі ў якасці беспрацоўнага, прадастаўленні субсідый для арганізацыі сваёй справы.

Дні прадпрыемстваў пройдуць

на базе аддзелаў працаўладкавання «Маскоўскі, Кастрычніцкі» (11 ліпеня з 10.00 да 12.00),

«Першамайскі, Савецкі, Цэнтральны» (11, 18, 25 ліпеня з 11.00 да 13.00),

«Фрунзенскі» (25 ліпеня з 10.00 да 12.00).

У іх прымуць удзел РНПЦ пульманалогіі і фтызіятрыі, Мінскі гадзіннікавы завод, «Белінтэрпрадукт», «Амкадор-Белвар», «Мінскрамбуд».

Расклад міні-кірмашоў наступны:

13, 20, 27 ліпеня — у аддзеле працаўладкавання «Ленінскі, Партызанскі»;

14, 21, 28 ліпеня — «Фрунзенскі»;

10, 17, 24, 31 ліпеня — «Заводскі»;

11, 18, 25 ліпеня — «Маскоўскі, Кастрычніцкі»;

12, 19, 26 ліпеня — «Першамайскі, Савецкі, Цэнтральны».

 

http://zviazda.by/be/news/20170706/1499320747-mini-kirmashy-vakansiy-i-dni-pradpryemstvau-proyduc-u-minsku-u-lipeni