У Лунінцы ўшанавалі памяць Якуба Коласа

У Лунінцы ўшанавалі памяць Якуба Коласа

11 августа 2017, 21:00
177
У раённай бібліятэцы адбылася вечарына да чарговых угодкаў смерці Якуба Коласа, які пайшоў з жыцця 13 жніўня 1956 года. 

Пра народнага паэта распавялі бібліятэкары Ірына Хлуд і Ірына Навацкая, пра лунінецкія старонкі яго біяграфіі расказаў гісторык і літаратар Вадзім Жылко. Адбылася віктарына па творчасці паэта, а потым удзельнікі імпрэзы ўсклалі кветкі да помніка Я.Коласу па вуліцы Савецкай.

Нагадаем, што сёлета — 135 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі. Трэба меркаваць, што восенню ў нашым горадзе пройдуць юбілейныя «Каласавіны».