Да 100-годдзя Пімена Панчанкі

Да 100-годдзя Пімена Панчанкі

25 августа 2017, 10:47
254
Селета 23 жніўня адзначаецца 100-годдзе з дна нараджэння беларускага паэта Пімена Панчанкі.

Гэта адзін з самых шчырых, самых “псіхалагічных” сучасных паэтаў Беларусі.У дзень яго нараджэння ў цэнтральнай бібліятэцы прайшоў вечар паэзіі “Да роднай зямлі я душою і сэрцам прыкуты…”. Галоўны бібліятэкар Ірына Хлуд пазнаёміла прысутных з жыццёвай і творчай дзейнасцю паэта, усіх зацікавілапаведамленне, што Пімен Панчанка неаднаразова бываў на Палессі у гасцях у сябра ў весцы Любань. У гэты гэты час ён напісаў верш “На Палессі восень”, прысвечаны нашаму краю.

Вершы Пімена Панчанкі прагучалі ў выкананні бібліятэкара Ірыны Навацкай. З кніжна-ілюстраванай выставай гасцей мерапрыемства пазнаёміла галоўны бібліёграф Інна Бушыла.