У Лунінцы ўручылі штогадовую прэмію імя Віктара Філатава

У Лунінцы ўручылі штогадовую прэмію імя Віктара Філатава

02 сентября 2017, 03:32
285
Лунінецкая раённая філія ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» на чале з Аленай Насковіч уручыла штогадовыя прэміі імя Віктара Філатава (Карповіча; 1954-2014). 

Сёлетняе ўзнагароджанне было трэцім па ліку. Лаўрэатамі прэмій сталі пісьменнік і журналіст Мікола Ільючык — за творчыя дасягненні ў літаратуры і журналістка Святлана Гарда — за плённую працу ў анлайн-журналістыцы.

Удзельнікі імпрэзы наведалі магілу В.Філатава, падзяліліся ўспамінамі пра калегу і сябра.