Львоў вераснёўскі

Львоў вераснёўскі

У чацвер у Львове цудоўнае надвор'е - плюс 22. Сонца, шмат турыстаў у старым горадзе. Нямала і дзелавых мерапрыемстваў.

З самага прыезду ў Львоў адправіўся ў старае месца. Прайшоўся па вуліцах, паглядзеў на розныя помнікі. Асабліва спадабаўся манумент Адаму Міцкевічу. У адным з магазінаў сувеніраў падказалі, што на вуліцы Каперніка ў Палацы мастацтваў адкрыўся 24 Форум відаўцоў. Адразу ж накіраваўся туды. Мае міжнароднае пасведчанне журналіста адкрыла без перашкод уваход на міжнародны Форум выдаўцоў. У ім прымае ўдзел 350 прадстаўнікоў з 23 краін. Ёсць два стэнды і з Беларусі.