Вячэрні Львоў

Вячэрні Львоў

Субота. Вечар. Львоў. 

Пахадзіўшы па старым Львове вечарам, асабліва ў выходны дзень, не скажаш, што ўсё так дрэнна ва Украіне. Людзі адпачываюць, адмысловыя кафэ і рэстараны запоўнены, на вуліцах граюць вулічныя музыканты, пары вытанцоўваюць адмыловыя па, тут жа вяселле, для якога выступаюць вогненныя артысты. А ў рэстаран «Рэбрына» — вялікая чарга.