Малінавы асфальт (Замалёўка)

Малінавы асфальт (Замалёўка)

30 сентября 2017, 21:48
78
«Ты ўсё бачыш праз ружовыя акуляры... Цябе паслухаць - і асфальт малінавым здаецца", - казала мне маці ў дзяцінстве, калі я пачынала празмерна фантазіраваць. У маёй свядомасцi многае было незвычайна прывабным, так. Але чаму менавіта ружовым?.. 

     Вырашыла паэксперыментаваць. Гуляючы па рынку, знарок падышла да палаткі, дзе прадаваліся сонечныя акуляры, і нясмела пацікавілася ў прадаўца: «А разнакаляровыя акуляры… у Вас ёсць?»… «Так, — пачула ў адказ. — Вось, калi ласка… А якія патрэбны: са стразамі альбо без?»… Iх было зашмат, але не фасон, а, менавiта, колер мяне цiкавiў…

     Эксперымент уразiў. Ружовых не знайшлося, але, як заявiў прадавец, — усе колеры, што найлепш для ўспрыняцця наваколля вачыма, тут былi: чырвоныя, жоўтыя, зялёныя ды блакiтныя. Але…

     Жоўтыя, напрыклад, вельмi кантрасцiлi ў вачах. Няўжо нехта iх купляе? — пацiкавiлася ў прадаўца. Яны былi дбайнымi для вадзiцеляў у непагадзь, — як адзначыў ён… А калi сонечна, лепш узяць зялёнае шкло, — прапанаваў. Але я не пагадзiлася купляць — праз яго усё наваколле здавалася сумна-шэрым… Блакiт мяне не натхнiў, таму што ультрафiялет часткова праходзіў праз шкло — узгадала з курса фiзiкi.

     А, вось, чырвоны… Самае тое!.. Зроку не напружна, усё навокал — звыклае i адначасова цудоўна-незвычайнае: светлыя адценнi паглынала чырвань, а астатнiя здавалiся празрыстымi!.. Неба падалося загадкава-таямнічым… У рысах мясцовых жыхароў, усіх без выключэння, «сталі згадвацца афрыканскія карані» — такімi загарэлымi, смуглявымi здаліся сталі іх твары… І, што самае дзіўнае, асфальт ужо зусім не шэры, а менавiта малінавы. I я адказала ўпэўненна: «Бяру гэтыя!»…

     I падумалася: нехта сапраўды прыкмецiў наконт ружовага, не схлусiў… І сапраўды — хараство!..