У Лунінцы праходзяць мясцовыя выбары

У Лунінцы праходзяць мясцовыя выбары

18 февраля 2018, 13:02
352
У Лунінцы выбіраюць дэпутатаў у мясцовыя органы ўлады.

Некаторыя жыхары райцэнтра прагаласавалі датэрмінова, але і сёння, 18 лютага, даволі ажыўлена на выбарчых участках. Я прыйшоў на  ўчастак №3, што размешчаны ў Клубе чыгуначнікаў, у першай палове дня. Як заўсёды, у фае працуе буфет, ёсць выпіць і закусіць. У залу для выбараў паціху падыходзяць гараджане больш сталага ўзросту. За сталом назіральнікаў нікога. Затое камісія ўнушальная.