«Кубак афганцаў» па міні-футболу: пераможца — каманда «Дело техники»
25 февраля 2018, 12:09

«Кубак афганцаў» па міні-футболу: пераможца — каманда «Дело техники»

У фінале па міні-футболу на "Кубак афганцаў" у суботу, 24 лютага, гулялі каманды "Информ-прогулка" і "Дело техники".
Поделиться

З самага пачатку ў гульцоў «Информ-прогулки» нешта не клеілася. І ў іх вароты ў першым тайме заляцела чатыры галы. Толькі ў канцы адквіталі адзін мяч. У другім тайме камандзе «Дело техники» прыйшлося тугавата. Футбалісты «Информ-прогулки» хутка забілі яшчэ два галы. Але на большае не хапіла ні сілаў, ні часу, ні простага вязення. Было шмат галявых момантаў, якія футбалісты не змаглі выкарыстаць. Ды і сапернікі таксама маглі не раз павялічыць лік. Але — 4:3 на карысць каманды «Дело техники». І яны — пераможцы турніру. Віншуем!

Трэцяе месца заняла каманда «Базар».