Граніт (Мікашэвічы) — «ЮАС» (Жыткавічы) — баявая нічыя

Граніт (Мікашэвічы) — «ЮАС» (Жыткавічы) — баявая нічыя

09 апреля 2018, 15:59
235
7 красавіка, напярэдадні Вялікадня, на стадыёне "Палессе" у Лунінцы сустракаліся суседзі па геаграфічнаму прызнаку  і гульцы першай лігі Чэмпіянату Беларусі: мікашэвіцкі "Граніт" і жыткавіцкі "ЮАС".

Гульня выдалася даволі баявой. У першым і другім таймах абедзьве каманды мелі шанцы забіць галы. Але ў адных выпадках недакладнымі былі гульцы, а ў іншых — надзейна абаранілі свае вароты варатары. Трэба адзначыць, што ўпорная барацьба ішла да апошніх хвілін. 

Вядома ж, балельшчыкі хацелі ўбачыць прыгожыя галы. На жаль, іх не было. Але чэмпіянат толькі пачаўся і наперадзе яшчэ шмат і цікавых гульняў, і прыгожых галоў.