На станцыі Лунінец інтэнсіўны рытм працы

На станцыі Лунінец інтэнсіўны рытм працы

18 апреля 2018, 15:57
179
Аб гэтым гавораць эксплуатацыйныя і фінансавыя паказчыкі ў першым квартале года

Так, пагрузка склала 36.986,2 тоны. Выкананне да задання 129,3%. А да такога ж перыяду мінулага года – 130,1%. Выгрузка таксама добрая – 109% да плана. Зменшыўся прастой транзітных і мясцовых вагонаў. Сярэдняя вага паяздоў мясцовага фарміравання і транзітнага ўзнялася да 3.828 тон (102,6%).

Амаль стопрацэнтнае (99,9) адпраўленне паяздоў па раскладу.

Перавыкананы заданні па адпраўцы цяжкавагавых і доўгасастаўных паяздоў, перапрацоўцы вагонаў на сартавальнай горцы, вагоназвароту.

Аб фінансавых паказчыках. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, прыбытак, узровень рэнтабельнасці выраслі. Сярэднямесячная заработная плата перавысіла 1000 рублёў. Сабекошт рэалізаванай прадуцыі знізіўся. Прадукцыйнасць працы ўзрасла да 119,2%.