Лунінеччына за 1 квартал 2018 года

Лунінеччына за 1 квартал 2018 года

03 мая 2018, 11:29
165
Насельніцтва і занятасць: у раёне пражывала 66,665 чалавек (2017 – 67,168). Насельніцтва зменшылася на 503 асобы. У эканоміцы было занята (студзень-люты) 26,884 чалавекі, што на 317 працаздольных менш, чым у 2017 годзе. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя - 0,8% (2017 – 1,2) да колькасці рабочай сілы.

Прамысловасць: аб’ём вытворчасці (млн.руб.) – 81,3 (2017 — 73,8); ў % да абласнога аб’ёму прамысловай вытворчасці — 3,4% (2017 – 3,6). Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме адгружанай прадукцыі – 2,3% (2017 – 1,0). Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасці, % — 35,7 (2017 – 54,4).

Сельская гаспадарка (сельскагаспадарчыя арганізацыі): вытворчасць прадукцыі ў % да адпаведнага перыяду мінулага года – 110,0 (2017 – 108,0). Наяўнасць кармоў (у пераліку на кармавыя адзінкі) для грамадскага пагалоўя жывёлы 44,481 тона (2017 – 30,691); на ўмоўную галаву жывёлы 13,8 цэнтнераў (2017 – 9,8).

Рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой у жывой вазе склала 1.268 тон (2017 – 1.091); малака надоена 18.401 тона (2017 – 16.682). Сярэдні надой малака ад каровы — 1.209 кілаграмаў (2017 – 1.107).

Інвестыцыі і будаўніцтва: індэксы інвестыцый ў асноўны капітал у % да адпаведнага перыяду папярэдняга года – 92,8% (2017 – 115,4). Будаўніча-мантажныя работы – 78,0% (2017 – 114,3); машыны, абсталяванне, транспартныя сродкі ў агульным аб’ёме інвестыцый – 123,3 (2017 – 116,3).

Уведзена ў эксплуатацыю жылых дамоў агульнай плошчай 6.070 квадратных метраў (2017 – 8.398), у тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай – 2.732 (2017 – 2.822). Уведзена ў эксплуатацыю жылых дамоў у сельскіх населеных пунктах агульнай плошчай 1.744 кв.м. (2017 — 652).
Гандаль і грамадскае харчаванне: рознічны таваразварот склаў 110,6% (2017 – 96,8); таваразварот грамадскага харчавання – 98,6% (2017 – 104,4).

Знешні гандаль таварамі (студзень-люты): аб’ём склаў 20.123,3 тыс.долараў ЗША (2017 – 15.562,7). Экспарт – 17.617,5 тыс.долараў ЗША (2017 – 12.928,9); імпарт – 2.505,8 (2017 – 2.633,8); сальда — 15.111,7 (2017 – 10.295,1).

Фінансы (студзень-люты): чысты прыбытак атрымаўся ў памеры 6.432 тыс.рублёў (2017 – 1.597); рэнтабельнасць продажаў – 8,7% (2017 – 5,2); удзельная вага стратных арганізацый у агульнай колькасці абследуемых – 14,5% (2017 – 23,6).

Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць (на канец перыяда) была ў памеры 14.578 тыс. рублёў (2017 – 21.947); пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць – 25.444 тыс.рублёў (2017 – 24.654); у тым ліку: па падатках і зборах, сацыяльным страхаванні і забеспячэнні – 628 тыс. рублёў (2017 — 416); за паліўна-энергетычныя рэсурсы – 2.742 (2017 – 2.921). Пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах і займах склала 4.494 тыс. рублёў (2017 – 4.671).

Заработная плата: намінальная налічаная сярэднемесячная заработная плата – 708,9 рублёў (2017 – 587,8). Рэальная заработная плата – 115,1% да адпаведнага перыяду мінулага года (2017 – 101,9).

Матэрыял па дадзеных Нацстаткамітэта Рэспублікі Беларусь
падрыхтаваў Андрэй Вышынскі, “ИП»