Каманда СШ №2 г.Лунінца – пераможца раённага этапа Кубка “Кока-кола”
08 мая 2018, 13:06

Каманда СШ №2 г.Лунінца – пераможца раённага этапа Кубка “Кока-кола”

8 мая на стадыёне “Палессе” у Лунінцы прайшоў раённы этап Кубка “Кока-кола” па футболу сярод хлопчыкаў пад дэвізам “Уступай у гульню”.
Поделиться

У спаборніцтве прынялі ўдзел юныя футбалісты з СШ №1, 2, 3, 4 і гімназіі г.Лунінца і Ракітнянскай базавай школы.

Пераможцай стала каманда СШ №2 г.Лунінца на чале з трэнерамі Аляксандрам Аляшкевічам і Віктарам Вайцяхоўскім. 13 мая ў Пінску пройдуць занальныя гульні, у якіх прыме ўдзел цяперашні пераможца раённага этапа. Лепшым гульцом прызнаны Арцём Андрыеўскі з каманды-пераможцы.

А 10 мая стартуе раённая школьная спартакіяда па футболу.