Шылер — па-беларуску, Купала — па-нямецку…

Шылер — па-беларуску, Купала — па-нямецку…

29 мая 2018, 10:57
56
У справе культурнага ўзаемаабмену паміж народамі вялікую ролю адыгрываюць літаратурныя пераклады з адной мовы на другую. Занятак няпросты, асабліва калі рэч ідзе пра паэтычныя творы. Але ж цяжкасці не спыняюць творцаў, і існуе шмат перакладаў нямецкіх паэтаў на беларускую мову, менш - беларускіх на нямецкую…

Яшчэ ў канцы 1990-х гадоў мне пашчасціла пазнаёміцца з цікавым чалавекам, які прысвяціў жыццё перакладам нямецкіх аўтараў на беларускую мову. Гэта жыхар Берасця Яўген Бяласін. Вось яго кароткія біяграфічныя дадзеныя, узятыя з абласнога альманаха “Жырандоля” №6 (2015 год).

Як бачым, Яўген займаецца не толькі перакладамі, але і піша ўласныя кнігі прозы. Прыняты ў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Бываў і ў Лунінцы, калі нашай газетай праводзіўся тут традыцыйны круглы стол літаратараў і журналістаў Берасцейшчыны. Дарэчы, Яўген Бяласін перакладае і ў “адваротным” накірунку — з беларукай на нямецкую, у прыватнасці, пераклаў вядомы верш Янкі Купалы “Спадчына”.
А вось некалькі перакладаў з нямецкай, якія былі змешчаны ў згаданым нумары альманаха “Жырандоля”…