Васіль Мельяновіч — палітык, дзеяч беларускай эміграцыі
28 августа 2018, 15:53

Васіль Мельяновіч — палітык, дзеяч беларускай эміграцыі

28 жніўня 1934 года ў в.Азярніца Лунінецкага павету Палескага ваяводства, цяпер Лунінецкі раён, нарадзіўся Васіль Мельяновіч, палітык, дзеяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, ЗША).
Поделиться

Васіль (Вацлаў) Мельяновіч. Ад 1944 году — у Нямеччыне, працаваў на фабрыцы. Пасля Другой сусветнай вайны быў у лагерах. Вучыўся ў беларускіх гімназіях у ВіндышбэргэрдорфеМіхельсдорфе і Розэнгайме. Браў удзел у беларускім скаўтынгу.

Ад 1950 году жыў у ЗША. Не маючы грошай на вучобу, у 1954 годзе пайшоў у амэрыканскае войска. Служыў у зоне Панамскага каналу, у іншых гарачых кропках планеты. Звольніўшыся з войска ў сакавіку 1956 году, паступіў ва ўнівэрсытэт. У 1963 годзе атрымаў дыплом інжынера ў Нью-ёрскім гарадскім каледжы.

У 1961—1963 гг. быў старшынёй Нью-ёрскага аддзелу ЗБМА, уваходзіў у рэдкалегію “Bіuletenіu ZBMA” (1958), пазней — сябра рэдкалегіі часопісу “Беларуская моладзь”. У 1963 годзе пераехаў у штат Мэрылэнд, працаваў у найбуйнейшай амэрыканскай кампаніі ў галіне сувязі AT&T. Атрымаўшы ступень магістру унівэрсытэту Джорджа Вашынгтона (г. Вашынгтон) у мэнэджмэнце, пачаў выкладаць у Кейтансвільскім каледжы (Мэрылэнд).

Заступнік старшыні Агульнаамэрыканскай асацыяцыі этнічных групаў (1970-я), ачольваў Асацыяцыю ўсходнееўрапейскіх даследванняў у штаце Мэрылэнд, быў старшынёй Беларускай рэспубліканскай секцыі ў штаце Мэрылэнд (ад 1973) і Фэдэрацыі Беларускіх рэспубліканскіх клубаў (ад 1982). У 1984 годзе на Канфэрэнцыі рэспубліканскіх этнічных групаў быў абраны ў органы Фэдэрацыі этнічных рэспубліканскіх групаў Амерыкі. Сустракаўся з прэзыдэнтамі Рональдам РэйганамДжорджам Бушам-старэйшым.

Сябра Рады дырэктараў беларускага адпачынкавага цэнтру “Белэр-Менск”. Працаваў беларускамоўным гідам на амэрыканскіх выставах у Менску (1989) і Берасьці (1991). У першы прыезд, у 1989 годзе, савецкія ўлады не дазволілі яму наведаць родную вёску. Першы з беларусаў ЗША атрымаў дыпламатычны пашпарт. У часе прэзыдэнцкай кампаніі 1988 году быў нацыянальным старшынёй акцыі “Беларусы за Буша”. У 1998 г. пераехаў у Кліўлэнд і далучыўся да жыцця мясцовай беларускай грамады. Аўтар шэрагу артыкулаў на прафэсійныя і грамадскія тэмы ў амэрыканскіх выданнях.

Пасьля атрымання Беларуссю незалежнасці, жыў на два дамы: адзін у ЗША, а другі – у Менску. Хаця і дому ў традыцыйным разуменні ў яго ніякага не было – здымаў сціплую кватэру і марыў, што некалі прыдбае ў ваколіцах Менску катэдж. Планаваў адкрыць уласную фірму, якая дапамагала б беларусам асвойваць азы бізнэсу, мэнэджмэнту, збіраўся чытаць лекцыі. Але не атрымалася. Адзінае, што зрабіў – правёў за свой кошт лінію электраперадач на аддалены хутар ля Лунінца, дзе дасюль пры газавай лямпе жыла ягоная сваячка.

Пазней беларускія ўлады забаранілі Мельяновічу ўезд у краіну.

Узброены шматгадовым досьведам удзелу ў прэзыдэнцкіх ды іншых выбарчых кампаніях, ён прапаноўваў беларускай апазыцыі свае паслугі, і бываў глыбока абражаны, калі заставаўся незапатрабаваным.

Напрыканцы 1990-х гадоў прадаў вялікі дом з друкарняй у штаце Мэрылэнд і перабраўся ў штат Агаё, бліжэй да славутага культурнага цэнтру “Полацак”.

Пасля смерці, яго жонка, беларуская журналістка і мастачка Таццяна Антонава-Мельяновіч, пахавала урну з Васілёвым прахам у Азярніцы, побач з магілаю яго дзеда.

Па матэрыялах Вікіпедзіі