Сёння 70 год з дня нараджэння Палескай ластаўкі — Яўгеніі Янішчыц
20 ноября 2018, 14:52

Сёння 70 год з дня нараджэння Палескай ластаўкі — Яўгеніі Янішчыц

На жаль, яе жыццё трагічна абарвалася ў лістападзе 1988 года.
Поделиться

Паэтка Яўгенія Янішчыц нарадзілася 20 лістапада 1948 года ў вёсцы Рудка(цяперь Пінскі раён).

Яна рана стала знакамітай. У 1962 годзе яе першыя вершы былі надрукааны ў раённай газеце. У 17-гадовым узросце яна ўжо друкавалася ў рэспубліканскіх выданнях.

Пасля заканчэння філфака БГУ Яўгенія Янішчыц жыла ў Чэхаславакіі, дзе служыў яе муж Сяргей Панізнік.

Праз нейкі час яна вярнулася ў Мінск, працавала ў “Сельскай газеце” і часопісе “Маладосць”.

Хрэстаматыйным стаў яе верш «Ты пакліч мяне, пазаві».

 

    Ты пакліч мяне. Пазаві.

    Там заблудзімся ў хмельных травах.

    Пачынаецца ўсё з любві,

    Нават самая простая ява.

    I тады душой не крыві

    На дарозе жыцця шырокай.

    Пачынаецца ўсё з любві —

    Першы поспех і першыя крокі.

    Прыручаюцца салаўі,

    I змяняюцца краявіды.

    Пачынаецца ўсё з любві —

    Нават ненавісць і агіда…

    Ты пакліч мяне. Пазаві.

    Сто дарог за маімі плячыма.

    Пачынаецца ўсё з любві,

    А інакш і жыць немагчыма.

 У вёсцы Парэчча Пінскага раёна базавая школа носіць імя паэткі. Там жа размешчаны музей Яўгеніі Янішчыц. А ў вёсцы Рудка захаваўся дом, дзе нарадзілася Яўгенія Янішчыц.

Хата ў якой нарадзілася слынная паэтка 

Школа, дзе вучылася Яўгенія Янішчыц

Мемарыяльная дошка на будынку школы

 Музей Яўгеніі Янішчыц