Які сёння дзень: 25 сакавіка 2019 года

Які сёння дзень: 25 сакавіка 2019 года

Гэты дзень з'яўляецца восемдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 281 дзень. Сёння адзначаюць Дзень паштоўкі. 

Фота Андрэя Вышынскага

Гістарычныя падзеі 25 сакавіка

  • У 1918 годзе адбылося: абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў Трэцяй Устаўнай грамаце.
  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Турцыяй.

Хто нарадзіўся 25 сакавіка

  • 1935 год: Уладзімір Папковіч, беларускі пісьменнік, перакладчык.

Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт, дзекабрыст Гаўрыіл Бацянькоў і польскі гісторык літаратуры, бібліёграф, мовазнавец Габрыэль Корбут.

25 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Феафана спавядальніка, вялебнага Сімяона Новага Багаслова і свяціцеля Грыгорыя Дваеслова.

У гэты дзень сяляне кармілі птушак ільняным і канапляным зернем, каб гэтыя культуры добра ўрадзілі. Насенне таксама выносілі, каб яно «загартавалася».

Калі на Феафана цёпла і сонечна, летам добрага надвор’я не будзе. Калі зверы перабіраюцца жыць на ўзвышшы, будзе вялікая паводка.