«Информ-прогулка»абвясціла новыя конкурсы і акцыі для чытачоў

«Информ-прогулка»абвясціла новыя конкурсы і акцыі для чытачоў

01 августа 2019, 17:43
182
Экалагічны конкурс “Ёсць праблема? Ёсць рашэнне!” Запрашаем нашых чытачоў дасылась апісанні экалагічных праблем, характэрных для іх мясцовасці, населенага пункту, вуліцы і г.д.

Адначасова яны могуць прапанаваць свае варыянты рашэння праблемы, вызначыць магчымы унёсак у гэтую справу саміх жыхароў, валанцёраў. Найбольш вітаюцца станоўчыя прыклады вырашэння тых ці іншых лакальных праблем, здзейсненыя на практыцы. Пасля заканчэння конкурсу мы запросім яго ўдзельнікаў, каманды валанцёраў на агульную сустрэчу, а лепшыя экалагічныя ініцыятывы будуць адзначаны прызамі і дыпломамі рэдакцыі.

Конкурс “Сямейныя каштоўнасці!”
Прапануем чытачам дасылаць для газеты і нашага сайта цікавыя фотаздымкі сваіх вяселляў з кароткімі допісамі і каментарыямі. Гэта тычыцца як цяперашняй моладзі, так і старэйшых пакаленняў (фота з сямейных архіваў, у тым ліку “залатых” і “сярэбраных” юбіляраў). Пры неабходнасці журналісты могуць сустрэцца з аўтарамі цікавых допісаў, напісаць нарысы пра іх сумеснае жыццё, узяць інтэрв’ю ў юбіляраў і г.д. У канцы конкурса плануем запрасіць удзельнікаў на агульную сустрэчу, адзначыць дыпломамі і сувенірамі.

Конкурс “Лета, водпуск і канікулы”
Запрашаем чытачоў дасылаць расповеды, фота і відэа пра свой летні адпачынак, пра цікавыя мясціны, дзе пабывалі, свае захапленні — з прыярытэтам здаровага ладу жыцця, развіцця інтэлектуальных здольнасцяў і інш. Лепшыя расповеды і фота будуць змешчаны ў газеце і на сайце выдання, а іх аўтары — адзначаны дыпломамі і прызамі.