Віншаванні на Божае Нараджэнне для каталікоў Лунінеччыны
23 декабря 2019, 17:16

Віншаванні на Божае Нараджэнне для каталікоў Лунінеччыны

25 снежня вернікі каталіцкай канфесіі адзначаць Божае Нараджэнне. У касцёле Святога Юзафа адбудзецца Святая Імша ў вігілію Божага Нараджэння, 24 снежня, пачатак у 24.00. Святая Імша ў дзень Божага Нараджэння, 25 снежня, адбудзецца ў 9.30.
Поделиться

Віншаванні ад в.а. пробашча парафіі Святога Юзафа ў г.Лунінец, ксяндза Дзмітрыя Керногі:

— Шаноўныя жыхары горада Лунінца і Лунінецкага раёна! Умілаваныя браты і сёстры! З нагоды святаў Божага Нараджэння і новага 2020 года жадаю ўсім Вам, каб прыход ў гэты свет Езуса Хрыста напоўніў усіх Вас новай верай, гарачай любоўю і непагаснай надзеяй. Няхай Божае Нараджэнне не будзе толькі сентыментальным святам. Няхай кожны выразіць уласнае жаданне, каб Езус дзейнічаў у нас і праз нас. Жадаю ўсім, каб гэты святочны час стаў нагодай для радасці, засяроджання і роздуму над дабрынёй і любоў’ю нашага Збавіцеля. Хрыстос нарадзіўся — славім Яго!