Лунінчане – у «Жырандолі»
17 января 2020, 09:16

Лунінчане – у «Жырандолі»

У снежні мінулага года ўбачыў свет адзінаццаты выпуск літаратурнага альманаха "Жырандоля" Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў (мінскае выдавецтва "Кнігазбор", 190 старонак, 150 асобнікаў).
Поделиться

На яго старонках сабраны творы каля 40 аўтараў — у рубрыках «Міленіум Берасця», «Паэзія», «Проза», «Памяць», «Пад небам адзіным», «Нашы юбіляры», «Літаратуразнаўства», «Краязнаўства» і «Для дзетак-малалетак».

Як і заўсёды раней, прадстаўлены творы лунінчан: апавяданні «Ленін мост» Міколы Ільючыка, «Тамара» і «Дзякуючы Быкаву» Вольгі Грыдзюшка, «Урок» і «Мама прыедзе» Уладзіміра Філіновіча, краязнаўчы нарыс «Літаратурная геаграфія Лунінецкага раёна» Вадзіма Жылко.