У вёсцы Любань адкрыўся новы магазін

У вёсцы Любань адкрыўся новы магазін

06 декабря 2021, 10:37
Автор:
711
Інфармацыю даслаў наш пастаянны аўтар Сцяпан Нефідовіч.
Ілюстратыўнае фота

У цэнтры вёскі Любань у будынку канторы былога калгаса “Новае Палессе”адкрыўся магазін тавараў паўсядзённага ўжытку.

Прыгожы будынак некалькі гадоў знаходзіўся ў бязхозным стане. З’явілася новая гаспадыня — Лілія Міхайлаўна Ярмоліч, якая па-гаспадарску ўвяла ў лад тэрыторыю і ўнутранае размяшчэнне.

У магазіне шырокі асартымент харчовых тавараў: некалькі відаў каўбасных, малочных, рыбных прадуктаў, хлеб, шмат напіткаў (акрамя спіртных) і прысмакаў. Ёсць аддзелы бытавых тавараў першай неабходнасці для дарослых і дзяцей. Цэны тут такія ж, як і ў іншых гандлёвых кропках.

Магазін працуе з 9 да 21 гадзіны без выхадных.