Незвычайны дом у Лунінцы
16 декабря 2021, 10:59

Незвычайны дом у Лунінцы

Свае фотаздымкі і допіс даслаў наш чытач -педагог, літаратар, краязнавец і фатограф Іван Аляксеевіч Панасюк з Лунінца.
Поделиться

Праходзячы па вуліцы Меліярацыйнай у Лунінцы, быў прыемна ўражаны.

Дом №10 пасля капітальнага рамонту мае прыгожы знешні выгляд. Акрамя таго, на сцяне ад праезжай часткі прыгожа напісаны назвы вуліцы на дзвюх дзяржаўных мовах і … пашпарт дома. Такое ўбачыў упершыню.

Нават пацікавіўся ў ЖКГ гэтым фактам. Мне сказалі, што так павінна быць амаль на кожным будынку горада, аднак на сённяшні дзень існуюць некаторыя праблемы.