Газета «Наша слова» мяняе фармат
06 января, 11:02

Газета «Наша слова» мяняе фармат

У канцы 2021 года быў спынены папяровы выхад газеты Таварыства беларускай мовы «Наша слова». І вось ў Лідзе выйшаў з друку першы нумар электроннай газеты «Наша слова.pdf», рэдактарам якой па-ранейшаму з’яўляецца Станіслаў Суднік.
Поделиться

На першай старонцы змешчаны вялікі артыкул Станіслава Судніка, дзе ён паведамляе, што “пакуль не адновіцца папяровае выданне “Нашага слова”, электронная газета “Наша слова. pdf” будзе выконваць тыя ж функцыі, друкаваць матэрыялы той жа тэматыкі.

Новая газета будзе адназначна размяшчацца на сайтах http://nslowa.by/http://pawet.net/http://kamunikat.org/http://belkiosk.by/. Матэрыялы з газеты будуць размяшчацца на сайце http://nslowa.by/, у фэйсбуку https://www. facebook.com/nslowa.by.

Газета будзе выходзіць у фармаце А-4. Па меркаванні спецыялістаў, у электронным друку, у такім фармаце лягчэй чытаць на экране, але ёсць і другая прычына. Мяркуецца раздрукоўка газеты на паперу самімі карыстальнікамі…”

У першым электронным нумары “Нашага слова” значная частка матэрыялаў з Ліды. А хацелася б мець і з астатніх рэгіёнаў Беларусі. Таму рэдактар газеты просіць дасылаць матэрыялы з усёй Беларусі.