Сустрэча ў Велуце
12 января, 17:48

Сустрэча ў Велуце

Поделиться
Велута
   Са святочным настроем, цёплымі пажаданнямі і падарункамі ў рамках акцый “Нашы дзеці” і “Прафсаюзы — дзецям” начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Людміла Коўшык, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Ермалёнак у суправаджэнні Дзеда Мароза і Снягургі завіталі ў Велуту, паведамляе  https://www.facebook.com/
      У доме сямейнага тыпу бацькі-выхавальнікі Ніна і Анатоль Арэхва сёння выхоўваюць 5 дзяцей. Госці пацікавіліся поспехамі і інтарэсамі Васіля, Ігара і Кірыла, якія вучацца ў мясцовай школе, а таксама дашкалят Сярожы і Верачкі, а таксама ўручылі салодкія падарункі і сертыфікат на 150 рублёў. Як расказала гаспадыня, цяпер іх кухню папоўніць новая бытавая тэхніка, але ўсе сакрэты пакуль не раскрыла.