Добры вечар, шчодры вечар

Добры вечар, шчодры вечар

13 января, 17:28
156
Шчадрэц. Фота з адкрытых крыніц

Калядоўшчыкам у дапамогу.

Добры вечар, шчодры вечар усім людзям на ўвесь вечар!
А ці дома пані твая? А я бачу, яна дома!
Яна дома не гуляе, піражочкі рашчыняе!
А ці дома пан-гаспадар? А я бачу, што ён дома,
Што ён дома не гуляе, чалядоньку даглядае.
На ім шуба сабалёва, прычаплёна каліточка.
А ў калітцы у той новай – усім госьцям па златому!
Добры вечар, шчодры вечар усім людзям на ўвесь вечар!

Калядую, калядую
Калядую, калядую,
Пад акном бядую,
Калядую, калядую,
Каўбасачку чую,
Калядую, калядую
I куццю смакую.
А ці добры гаспадар,
А ці гаспадыня,
Вы пусціце нас у двор,
Бо куцця астыне.

Хай памножыцца шчасце у хаце!

А прыйшлі мы ў заможную хату,
Што на бліны і каўбасы багата,
Гаспадар зусім не лянівы,
Гаспадыня — з ім проста шчасліва,
I унучак — вясёлы і жвавы,
Ён у працы — таксама рухавы.
Гаспадар наш і шчыры, і шчодры,
Гаспадыню мы ведаем добрай,
А унучак — сумленны, праўдзівы,
I яго дачакаецца ніва,
I палі, і лугі, сенажаці,
Хай памножыцца шчасце у хаце!