Флэшмоб для лунінчанак і ўсіх паляшучак

Флэшмоб для лунінчанак і ўсіх паляшучак

23 января, 10:39
Автор:
94
Наша зямлячка запрашае прыгажунь да ўдзелу.

Пісьменніца Аксана Спрынчан, якая нарадзілася ў Лунінцы, абвесціла ў Фэйсбуку флэшмоб “ПАЛЯШУЧКІ ЎСЁЙ БЕЛАРУСІ, ЯДНАЙЦЕСЯ!”

Умовы вельмі простыя: калі вы паляшучка, змяшчайце на сваёй старонцы свой фотаздымак ва ўсялякім узросце і вечнай красе і запошчвайце прыгожую легенду «Як на Палессі прыгожыя дзяўчаты з’явіліся», якую Якуб Колас прыдумаў, пажыўшы на Палессі, у тым ліку ў Лунінцы. Уявіце, што менавіта ваш фотаздымак мог бы натхніць Якуба Коласа на гэтую легенду, і запрашайце знаёмых паляшучак далучацца.

ЯК НА ПАЛЕССІ ПРЫГОЖЫЯ ДЗЯЎЧАТЫ З’ЯВІЛІСЯ

Стварыў Бог Палессе і пайшоў аглядаць балоты. Доўга хадзіў Бог, і стала Яму маркотна. І стварыў Ён дзяўчыну незвычайнага хараства і сам залюбаваўся ёю. Доўга пазіраў на яе Бог, а потым сказаў: «Не, няможна цябе пакідаць людзям: яны будуць калаціцца з-за цябе». Паставіў яе Бог на сваю руку і дзьмухнуў. Дзяўчына рассыпалася і зрабілася хмаркаю. «Ты будзеш хадзіць над Палессем век-векам, і ад тых людзей, на якіх упадуць твае кроплі, будуць раджацца красуні».

Последние новости