Выйшла новае выданне пра Лунінецкі край

Выйшла новае выданне пра Лунінецкі край

17 февраля, 11:07
Автор:
221
Лунінецкая цэнтральная раённая бібліятэка выдала чацвёрты нумар альманаха "Краязнаўчымі шляхамі Лунінеччыны".

Адкрывае яго матэрыял Вадзіма Жылко «Дваццаць першы год дваццаць першага стагоддзя» — агляд дзейнасці лунінецкіх краязнаўцаў за мінулы год. У выпуску змешчаны артыкулы і нарысы: «Аляксандр Ільін: «лунінецкія старонкі» творчасці» і «Почётный гражданин» (пра Льва Коласава) Вадзіма Жылко, «Да стагоддзя Івана Шамякіна» Сцяпана Нефідовіча, «Сустрэча праз шмат гадоў» Івана Панасюка, «Издание о Микашевичах» Аксаны Маркевіч, «Памяти Льва Коласава», «Марьян Чапский из Лахвы», «Её рассказы были о Лунинце…» (пра пісьменніцу Аліну Тавяньску-Міхальску) Святаслава Яначкіна, «Дзе бярэ пачатак Цна» і «Любімая рака Уладзіміра Караткевіча выцякала з Круговічаў» (пра раку Смердзь) Анатоля Трафімчыка.

Першыя тры нумары альманаха выйшлі адпаведна ў 2017, 2019 і 2020 гадах.