
Фота аўтара
У Лунінецкай цэнтральнай бібліятэцы экспануецца выстава кніг і публікацый нашага земляка, вядомага краязнаўца, літаратара, фатографа, ветэрана педагагічнай працы Івана Панасюка.
Выстава прымеркавана да 75-годдзя Івана Аляксеевіча. Нарадзіўся ён 25 красавіка 1947 года ў Брэсцкім раёне, але з маладых гадоў жыве і працуе на Лунінеччыне. Аўтар каля двух дзясяткаў кніг пра прыроду, гісторыю, населеныя пункты Лунінецкага раёна і пра родную вёску Астрамечава. Сябар Лунінецкага краязнаўчага таварыства.
Іван Панасюк — даўні чытач і аўтар газеты “Информ-прогулка”, а цяпер — нашага сайта. Зычым юбіляру здароўя, шчасця, доўгіх лет жыцця і новых творчых здабыткаў!