У Лунінцы выйшла новае краязнаўчае выданне

У Лунінцы выйшла новае краязнаўчае выданне

25 апреля, 10:07
Автор:
194
Яно распавядае пра наш край ў XVI стагоддзі.

Убачыў свет спецвыпуск №14 альманаха “Лунінецкі сшытак”, дзе змешчаны краязнаўчы нарыс Святаслава Яначкіна “Инвентарь имения Лунинец 1588 года” (на нашым сайце гэты матэрыял можна прачытаць тут: пачатак і заканчэнне).

Гэты дакумент, датаваны 26 красавіка 1588 года, быў апублікаваны ў 13-м томе “Актаў Галоўнага Трыбунала Літоўскага” яшчэ ў 1886 годзе. Ён вядомы гісторыкам, ёсць у кнізе “Памяць. Лунінецкі раён”, але С.Яначкін грунтоўна прааналізаваў і пракаментаваў яго, склаў спіс тагачасных жыхароў маёнтка Лунінец. Па падліках даследчыка, іх было больш за паўтысячы, так што Лунінец па мерках XVI стагоддзя быў дастаткова вялікім сялом. Яго жыхары плацілі немалыя падаткі разнастайнымі прадуктамі, выконвалі розныя павіннасці, нават лавілі асятровую рыбу ў навакольных рэках і азёрах. Інвентар вызначае межы тагачаснага маёнтка Лунінец. Тут меліся сярод іншага панскі “дварэц” і царква.

Дарэчы, праца ў архівах дазволіла С.Яначкіну знайсці першыя пісьмовыя згадкі пра Вялікія Чучавічы за 1492-1505 гады (раней лічылася, што 1577). І яшчэ цікавы факт: Вулька Лунінецкая (Вулька 1) спачатку мела назву “маёнтак Харлінскіх на рацэ Днепрэц”.

Стваральнікі “Лунінецкага сшытка”, апрача спецвыпуску, таксама раздрукавалі ў выглядзе невялікіх альбомаў копіі публікацыі інвентара 1588 года — для раённых бібліятэкі і музея.