Лунінецкія краязнаўцы надрукаваліся ў навуковым зборніку

У Лунінецкую цэнтральную раённую бібліятэку на пэўны час паступіла рэдкае выданне — «Першы Рэспубліканскі краязнаўчы форум Беларусі» ў двух тамах (Мінск, выдавецтва «Чатыры чвэрці», 2020).
Нагадаем, што I Рэспубліканскі краязнаўчы форум Беларусі адбыўся 12-13 сакавіка 2020 года. Сярод удзельнікаў форуму былі і нашы землякі.
У першым томе згаданага выдання змешчаны даклады Вадзіма Жылко “Краязнаўчы рух у Лунінецкім раёне”, Надзеі Цяльпук “Каравайны абрад Лунінеччыны”, Галіны Антановіч “Фарміраванне грамадзянска-патрыятычных якасцей навучэнцаў сродкамі краязнаўчай дзейнасці”, Дзіяны Сладзінскай “Использование краеведческого компонента на уроках и во внеурочное время”.
У другім томе — Таццяны Канапацкай ““Всё сущее увековечить…” Памяці Мікалая Калінковіча” і Ягора Скрыбкі “История Лунинетчины в археологических памятниках и находках”.
Выданне рэдкае, таму лунінецкія бібліятэкары зрабілі з яго копіі дакладаў землякоў. Такім чынам, усе жадаючыя могуць пазнаёміцца з гэтымі публікацыямі лунінецкіх краязнаўцаў.