Як у Луніне святкавалі Дзень сям’і

Як у Луніне святкавалі Дзень сям’і

18 мая, 10:21
116
Было весела.

У Лунінскім сельскім Доме культуры прайшла забаўляльная праграма «Усё пачынаецца з сям’і», прысвечаная Міжнароднаму дню сям’і.

Удзельнічалі сем’і Ярмольчык, Дудка, Анціфеевы, Рудневы. Пазнавальнымі і смешнымі атрымаліся конкурсы і гульні, у якіх сем’і прымалі актыўны ўдзел, паведамляе група ў сацыяльных сетках «Дні культуры Лунінеччыны».

Песні дарылі прысутным Леанід Яраховіч, Аляксандр Мірошкін, Галіна Багданец. Яркім і запамінальным стаў музычны падарунак ад Варвары Антыфеевай для 5-гадовага юбіляра Расціслава Антыфеева. Музычнае віншаванне і памятны падарунак з надыходзячым 30-гадовым юбілеем атрымала Юлія Дудка.

Удзельнікаў павіншавала, уручыла падарункі і святочны торт дырэктар Лунінецкага раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра Таццяна Лівінец.